Спачатку лье багата, а потым – ціха,
і я, - з цяпла яшчэ, - крыху дрыжу.
Як гэта лёгка, лёгка дыхаць
паветрам пасля дажджу!..

А ты расказваеш без перапынку,
а я не слухаю – даўно адвык...
Чакаем разам на прыпынку
недалёка ад царквы.

Вось тут і трэба паставіць помнік
табе і мне –
прайдуць гады...
бо пройдзе час, а мы не ўспомнім,
як лёгка дыхаць
было тады...

Віталь Рыжкоў

@темы: жизнь, правда, стихи